У Гродне з-за шаленства коткі на каранціне апынуліся 11 вуліц

Шаленства хатняй коткі стала прычынай каранціну на адзінаццаці гродзенскіх вуліцах.
Падрабязнасці паведамляе наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:

“На вуліцах Цёткі, Дабралюбава, Санфіравай, Новая, Дачная, Паўлава, Чарнышэўскага, Падпераселка, Каліноўскага - ад праспекта Будаўнікоў да вуліцы Болдзіна да 11-га лютага будзе праведзеная дадатковая перарэгістрацыя хатніх жывёлаў і дадатковая вакцынацыя.

Пра гэта паведамляе санітарная служба Гродна. Таксама будзе арганізаваны адлоў жывёлаў, якія бадзяюцца па горадзе. Нагадаю, што на працягу месяца гэта ўжо чацвёрты выпадак шаленства ў Гродне і яго ваколіцах”.