У Гродне замена брукаванкі выклікала чуткі аб прыездзе Лукашэнкі
Палова Гродна перакрыта з-за аўтамабільных "коркаў". Гэта звязана з правядзеннем дарожных працаў па вуліцы Сацыялістычнай, Кірава і К. Маркса — тут змяняюць старую брукаванку на плітку. У гродзенскім гарвыканкаме абяцаюць, што працы скончацца 3 чэрвеня. Аднак з-за таго, што большасць аўтобусных і тралейбусных маршрутаў альбо змененыя альбо скасаваныя, узніклі вялікія "коркі". Відаць, гэта і выклікала чуткі, што аўрал усчаўся адмыслова да прыезду Лукашэнкі.
Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна
Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна