У Гродне затрымалі Анжаліку Борыс, яе абвінавачваюць у “брыдкаслоўі”

Учора вечарам у Гродне міліцыянты затрымалі Анжаліку Борыс, старшыню непрызнанага ўладамі Саюзу палякаў.  Яна прыйшла ў Ленінск РАУС, каб высветліць лёс журналіста і сябра арганізацыі Ігара Банцара, затрыманага раней. На Борыс склалі пратакол за “брыдкаслоўе”. Ноч кіраўніца Саюзу палякаў правяла ў ізалятары.

Радыё Свабода