У Гродне затрымалі хлопцаў, якія скралі святлафор
У Гродне затрымалі двух хлопцаў, 18-ці і 19-ці гадоў, якія больш за месяц таму скралі святлафор. Яны прызналіся, што пайшлі на злачынства, каб упрыгожыць свае матацыклы святлодыёдамі. Па факце крадзяжу святлафора на перакрыжаванні вуліц Янкі Купалы і
Кляцкова была распачатая крымінальная справа па артыкуле "Апаганьванне
і нанясенне шкоды дзяржаўнай маёмасці". Хлопцам пагражае да трох
месяцаў арышту.
Як кажуць спецыялісты, за гэтыя грошы, што каштаваў святлафор, можна набыць два матацыклы, якія былі ў карыстанні.
Сергей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна
Як кажуць спецыялісты, за гэтыя грошы, што каштаваў святлафор, можна набыць два матацыклы, якія былі ў карыстанні.
Сергей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна