У Гродне затрымалі п’янага кіроўцу, які выпіў 6 літраў піва
Ён да таго ж не меў правоў.
Гродзенскія супрацоўнікі ДАІ затрымалі п’янага кіроўцу, у крыві якога алкаголь перавышаў дапушчальную норму ў 12 разоў. Мужчына выпіў шэсць літраў піва каля свайго дома і ў такім стане вырашыў пераставіць сваю “Міцубісі”. Але ж такая простая задача абярнулася непрыемнасцямі — ён ударыў машынай “Опель” суседа.
У вінаватага ў ДТЗ раней забралі правы кіроўцы. Да таго ж ён у чацвёрты раз з 2007 года трапляецца праваахоўнікам за язду ў нецвярозым стане, паведамляе прэс-служба Гродзенскай ДАІ.
Фота з архіву