У Гродне з'явіцца рэдкая вакцына, якая стрымлівае рак
Першая і адзіная ў свеце вакцына, якая стрымлівае рак шыйкі маткі, неўзабаве з'явіцца ў Гродне. У наступным годзе ў абласным цэнтры пачнуць рабіць прышчэпкі ўсім ахвотным. Гродзенскія навукоўцы кажуць, што вакцыну можна ўжываць у пацыентак ад 9 да 26 гадоў. Газета "Вечерний Гродно" адзначае, што ў бліжэйшы час яна будзе ўключаная ў нацыянальны стандарт дыягностыкі і лячэння полавых інфекцый.
Вакцына, распрацаваная ў ЗША, за дзесяць гадоў клінічных выпрабаванняў пацвердзіла сваю эфектыўнасць. У Беларусі дагэтуль атрымаць такую прышчэпку можна было толькі ў Мінску.
Вакцына, распрацаваная ў ЗША, за дзесяць гадоў клінічных выпрабаванняў пацвердзіла сваю эфектыўнасць. У Беларусі дагэтуль атрымаць такую прышчэпку можна было толькі ў Мінску.