У гродзенскай бальніцы ўчора паспяхова змагаліся з "птушыным грыпам"
Спецыяльныя вучэнні прайшлі ўчора ў адной з бальніц Гродна. Адпрацоўваліся дзеянні медперсаналу на выпадак паступлення трывожнага сігналу. Паводле легенды вучэнняў, у бальніцу звярнулася мясцовая жыхарка з
падазронымі сімптомамі захворвання. Стан яе ўвесь час пагаршаўся,
тэмпература павышалася, дзяўчына адчувала агульную слабасць.
Прыёмны пакой адразу быў закрыты для наведвальнікаў, пацыентку ізалявалі ў закрытым боксе. На працягу некалькіх хвілін аналізы яе крыві былі накіраваныя ў спецлабараторыю.
Такія вучэнні праводзяцца з-за выяўлення небяспечнага вірусу птушынага грыпу ў некалькіх раёнах Польшчы. На беларускіх мытных пунктах пропуску ўжо ўзмоцнены санітарны кантроль, паведамляе тэлеканал СТВ.