У Гродзенскай вобласці паляўнічым будуць плаціць за адстрэл ваўкоў і ліс
У Гродзенскай вобласці будуць адноўленыя выплаты за адстрэл ваўкоў і ліс. Адпаведнае рашэнне было прынята пасля таго, як праз выбух шаленства была практычна паралізаваная праца адной з фермаў рэгіёна. Карову з прыкметамі шаленства ветэрынары знайшлі на сяльгаспрадпрыемстве “Новадзявяткавічы”. Высветлілася, што на шаленства хварэюць яшчэ тры буронкі. Іх работнікам фермы давялося знішчыць. Пастаўкі малака на завод спыненыя, на карантыне знаходзіцца яшчэ 200 кароў. Прыкладныя страты ацэньваюцца ў 100 мільёнаў рублёў.
Папуляцыя патэнцыйных разносчыкаў шаленства — ваўкоў і ліс — павялічылася ў Гродзенскім рэгіёне ў два разы. Іх адстрэл амаль спыніўся, таму за кожнага забітага драпежніка паляўнічым будзе выплочвацца ганарар. За лісу — адна базавая велічыня, за воўка — чатыры, паведамляе тэлеканал СТВ.