У грыбах з-пад Баранавічаў знайшлі радыяцыю
З пачаткам сезону жыхары Баранавічаў панеслі грыбы, каб праверыць іх на радыяцыю. Толькі ў гэтым месяцы на пункт кантролю, што на гарадскім базары "Палескі" звярнулася з такой мэтаю больш за 120 чалавек.
І ў 9 выпадках у грыбах выявілі павышаную радыяцыю. Найбольш грыбоў, атручаных радыенуклідамі, — на вайсковым палігоне каля вёскі Дзераўная.
Пры праверцы зарэгістраваныя 4 такія выпадкі. У вёсках Лясная, Іўная і Палонцы таксама трапляюцца грыбы з радыяцыяй. Больш, чым у іншых, фон у такіх грыбах, як махавікі, зялёнкі, польскія і так званыя капытнікі.