У хаце нябожчыка на Магілёўшчыне знайшлі пад падлогай шкілет

У вёсцы Собалеўка Клімавіцкага раёна Магілёўшчыны пад падлогай выяўлены шкілет. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведаміла старшы памочнік пракурора Магілёўскай вобласці Ала Кузняцова. У хаце, 60-гадовы гаспадар якой памёр 8 траўня і быў пахаваны, 5 чэрвеня пад падлогай знайшлі шкілет. Работнікі пракуратуры кажуць, што на трупе ёсць відавочныя прыкметы гвалтоўнай смерці: адкрытая чэрапна-мазгавая траўма з пашкоджаннем галаўнога мозгу.

Па факце выяўлення шкілета пракуратура Клімавіцкага раёна пачала крымінальную справу за забойства.