У хакейнай зборнай Беларусі U-20 першая перамога ў новым сезоне
Моладзевая зборная Беларусі па хакеі перамагла 2 верасня равеснікаў з Даніі на традыцыйным турніры памяці былога гульца зборнай Латвіі Сяргея Жолтака, які праходзіць у Рызе, паведамляе БЕЛТА. Лік матчу — 6:2. Перамога над датчанамі стала для беларусаў першай у новым сезоне. Раней айчынная каманда пацярпела знішчальную паразу ў таварыскіх матчах са зборнымі Швейцарыі і Нямеччыны. На турніры памяці Жолтака беларуская зборная прайграла камандзе Латвіі.
Сёння, 3 верасня каманда Беларусі завершыць турнір матчам з расійскімі хакеістамі.
Сёння, 3 верасня каманда Беларусі завершыць турнір матчам з расійскімі хакеістамі.