У хакейным турніры "Кубак Палесся" возьмуць удзел шэсць зборных

Шэсць зборных возьмуць удзел у другім міжнародным хакейным турніры "Кубак Палесся". Спаборніцтвы пройдуць з 6 па 9 лютага ў Гомелі і Жлобіне. Турнір стане адным з этапаў серыі "Еўрапейскі хакейны выклік". Паводле інфармацыі прэс-службы Федэрацыі хакея Беларусі, у групе "А" выступяць каманды Беларусі, Даніі і Славеніі, у групе "В" — зборныя Палесся, Латвіі і Расіі.

Зборную Палесся будуць прадстаўляць хакеісты "Гомеля" і жлобінскага "Металурга", зборную Расіі — клуб СКА з Санкт-Пецярбурга. Спачатку каманды згуляюць у адзін круг, потым пераможцы груп сустрэнуцца ў фінале.

БелаПАН