У ХХIV Сусветнай зімовай універсіядзе прымуць удзел 34 беларускія студэнты
У ХХIV Сусветнай зімовай універсіядзе, якая пройдзе з 18 па 28 лютага ў Харбіне (КНР), прымуць удзел 34 беларускія студэнты. На спаборніцтвах Беларусь прадставяць спартоўцы-студэнты з 8 вышэйшых навучальных установаў. Яны будуць спаборнічаць у шасці відах спорту: біятлон, канькабежны спорт, лыжныя гонкі, фігурнае катанне, фрыстайл шорт-трэк. Усяго будзе разыграна 82 камплекты ўзнагародаў у 12 відах спорту.
Ад Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры будуць дэлегаваныя 17 спартоўцаў-студэнтаў, 5 паедуць ад Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, 4 — ад БДУ, 3 — Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.Куляшова, 2 — Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, па адным – ад БДЭУ, Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны, Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
БЕЛТА