У Хойніцкім раёне чалавек патануў у калодзежы, дастаючы сваіх авечак
У Хойніцкім раёне Гомельскай
вобласці мясцовы жыхар патануў у напаўразбураным калодзежы, дастаючы адтуль
сваіх авечак.
7 траўня дзве авечкі праваліліся ў калодзеж у вёсцы Небытаў Хойніцкага раёна. Мясцовы жыхар 1968 года нараджэння паспрабаваў іх выратаваць і скокнуў у калодзеж.
У выніку ратавальнікі выцягнлі
з калодзежа цела чалавека і трупы двух авечак. Акалічнасці здарэння высвятляе
міліцыя.