У Хойніках падчас рамонту печы знайшлі савецкі аўтамат

Пісталет-кулямёт калібра 7,62 савецкай вытворчасці 1943 года знайшлі падчас рамонту печы ў Хойніках на Гомельшчыне.
Жыхар раённага цэнтру дапамагаў сваёй сястры рамантаваць печ, а знайшоў на гарышчы дома зброю. Аўтамат у добрым стане, на ім была нават змазка. Адкуль з'явілася ў хаце зброя, высветліць не ўдалося, піша "Народная газета".