У Хойніках з’явілася скульптурная кампазіцыя “Людзі на балоце”
Да Дня беларускага пісьменства, які сёлета ладзіцца ў Хойніках, у рэканструяваным гарадскім парку ўсталявалі скульптурную кампазіцыю паводле рамана Івана Мележа «Людзі на балоце», паведамляе Радыё Свабода. Аўтар яе — гомельскі скульптар Валер Кандраценка. На чатырох стылізаваных купінах — чатыры постаці: малады паляшук з дудкай, паляшучка з галінкай ў руцэ, жанчына і падлетак, які сядзіць на купіне. І подпіс: «Людзі на балоце». Іван Мележ».
Праўда, мясцовыя жыхары не вельмі лёгка прыгадваюць мележаўскіх пэрсанажаў і у разам з Васілём Дзятлікам і Ганнай Чарнушкай называюць Сымона-музыку.
Праўда, мясцовыя жыхары не вельмі лёгка прыгадваюць мележаўскіх пэрсанажаў і у разам з Васілём Дзятлікам і Ганнай Чарнушкай называюць Сымона-музыку.