У Ігі Попа і яго гурта выкралі трэйлер з інструментамі
У Ігі Попа (Iggy Pop) і яго гурта The Stooges у панядзелак, пасля
канцэрту ў Манрэалі, выкралі грузавы трэйлер са ўсім сцэнічным
абсталяваннем і інструментамі, паведамляе AP са спасылкай на
тур-мэнэджэра каманды Эрыка Фішэра. Вартасць выкрадзенага Фішэр ацаніў у дзесяткі тысяч долараў.
Па словах мэнэджэра, нягледзячы на інцыдэнт, гурт спадзяецца адыграць запланаваны на сераду канцэрт у Таронта на арандаваным абсталяванні і інструментах.
Культавая амерыканская панк-каманда The Stooges з сакавіка 2007 года здзяйсняе сусветнае турнэ ў падтрымку новага альбома "The Weirdness" па Бельгіі, Вялікабрытаніі, Канадзе, Чэхіі, Фінляндыі, Францыі, Нямеччыне, Ірландыі, Італіі, Нарвегіі, Расіі, Сербіі, Іспаніі і ЗША. Гурт распаўся ў 1974 годзе, аднак у снежні 2006 года ўз'яднаўся па ініцыятыве свайго ідэолага і лідэра Ігі Попа.
Фота: www.etoday.ru