У Інданэзіі адбыўся землятрус магнітудай 7,9. Ёсць імавернасць цунамі
У Інданэзіі адбыўся землятрус магнітудай 7,9, паведамляе Геалагічная служба ЗША.
Паводле звестак геалагічнай службы, эпіцэнтр землятрусу знаходзіўся каля 800 км ад горада Паданг, што на ўзбярэжжа інданэзійскага вострава Суматра. Эпіцэнтр быў на глыбіні 10 км. Паведамленняў пра ахвяры і разбурэнні пакуль няма.
Улады абвясцілі пагрозу цунамі ў правінцыях Заходняя і Паўночная Суматра, а таксама Ачэх. Аўстралійскае метэаралагічнае бюро паведамляе пра небяспеку цунамі на Какосавых астравах і астравах Раства.
Разам з тым навукоўцы з Аўстраліі мяркуюць, што эвакуацыя з астравоў не патрэбная. Але яны рэкамендуюць людзям адысці як мага далей ад вады.
Землятрус моцна адчуваўся ў інданезійскім горадзе Паданг. Агенцтва AFP паведамляе пра вялікую колькасць людзей, якія бягуць ад берагоў у горы. Назіраецца паніка і заторы на вуліцах горада.
Штуршкі адчуваліся і ў суседніх краінах, у тым ліку ў Сінгапуры.