У Індыі ад выбухаў загінулі трыццаць чалавек, больш за сто параненыя
Як найменш 45 чалавек былі забітыя і больш за 160 параненыя ў выніку выбухаў у ноч на нядзелю ў горадзе Ахмедабад на захадзе Індыі, паведамляе ВВС. Каля дзесяці выбуховых прыладаў былі ўзарваныя ў жылых раёнах, на рынках, на чыгуначнай станцыі і аўтобусным прыпынку Ахмедабада.
Таксама выбуховыя прылады спрацавалі каля лякарняў, куды адвозілі пацярпелых ад першых выбухаў. У Ахмедабадзе жывуць прадстаўнікі розных этнічных груп. У 2002 г. там адбыліся сутычкі паміж індуістамі і мусульманамі. У пятніцу былі выбухі ў горадзе Бангалор на поўдні краіны - пабраціме Мінску. Там загінуў адзін чалавек. Прэм'ер-міністр Індыі Манмахан Сінгх заклікаў суграмадзян захоўваць спакой.