У ініцыятыўную групу "аўтамабільнага рэферэндуму" ўвойдзе да 250 чалавек
Устаноўчы сход ініцыятыўнай групы па "аўтамабільным рэферэндуме" пачнецца а 14-й гадзіне на сядзібе БНФ. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч. Нагадаем, што Партыя БНФ хоча правесці рэферэндум, каб адмяніць павышэнне мытаў на ўвоз у краіну аўтамабіляў. Павышэнне адбываецца ў рамках падпісанага пагаднення пра Мытны саюз.
Ініцыятары меліся правесці сход на плошчы Бангалор, але Мінгарвыканкам занадта позна даслаў адказ - толькі сёння. Адказ з гарвыканкаму быў станоўчы, але, па словах Янукевіча, ініцыятары вырашылі падстрахавацца:
Янукевіч: Сход ініцыятыўнай групы - адказнае арганізацыйнае мерапрыемства. Там вельмі шмат фармальнасцяў трэба выканаць. Мы хочам запрашаць натарыўса проста на месца, з ім трэба загадзя дамаўляцца. І мы хацелі як мага хутчэй распачаць падрыхтоўку на канкрэтнае месца.
Па словах Янукевіча, у памяшканне сядзібы БНФ могуць змясціцца каля 100-120 чалавек. Паколькі на ўстаноўчым сходзе мусяць прысутнічаць не менш за палову ўдзельнікаў групы, то цалкам яна складзе не больш за 250 чалавек. Менавіта гэтыя людзі і будуць збіраць подпісы пад патрабаваннем рэферэндуму.
Янукевіч адзначыў, што ўжо цяпер ёсць больш за 250 ахвочых увайсці ў ініцыятыўную групу.