У інтэрнэце з'явіўся беларускі сацыяльны ролік пра еднасць культуры (відэа)
Гэта першы ролік сацыяльнай рэкламы “Культура пачынаецца з цябе”.
Некамерцыйная арганiзацыя “Майстэрня сацыяльнага кiно” анансавала першы ролiк сацыяльнай рэкламы “Культура пачынаецца з цябе”. Аўтары роліка лічаць, што культура праяўляецца не толькі ў паходах на выставы ці ў філармонію, але і ў штодзённым жыцці — у культуры зносін, культуры мыслення, гарманічным суіснаванні з навакольным светам.
Плануецца, што працягам стануць іншыя серыі сацыяльнай рэкламы — “Мова пачынаецца з цябе”, “Экалогія пачынаецца з цябе”, “Выхаванне пачынаецца з цябе”. Акрамя таго аўтары абяцаюць iнтэрв’ю з беларусамi, якiя шмат робяць для культуры, серыю нефармальных iнструкцый "Як пачаць з сябе" з парадамі па экалагiчным жыццi, культурных iнiцыятывах, пашырэнні светапогляду, пераходзе на беларускую мову і г.д.

