У Іране вызвалілі жанчыну, асуджаную на смерць?
Улады Ірану вызвалілі жанчыну, асуджаную на смяротную кару праз збіццё камянямі, паведамляюць інфармагенцтвы. Праўда, афіцыйны Тэгеран пакуль ніяк не пракаментаваў гэтую навіну. У 2006 годзе маці дваіх дзяцей Сакінэ Ашціані асудзілі на смяротную кару праз засільванне за тое, што яна спрычынілася да забойства свайго мужа. У 2007 годзе страту замянілі на 10 год турмы. Аднак пазней жанчыну зноў асудзілі на смерць, гэтым разам за здраду мужу. Абаронцы Ашціані пэўныя, што жанчына дала прызнанні пад катаваннямі.
Шмат якія краіны асудзілі вырак Сакінэ Ашціані, вынесены іранскім судом. У прыватнасці, на абарону жанчыны ўзнялася першая ледзі Францыі Карла Бруні.
Шмат якія краіны асудзілі вырак Сакінэ Ашціані, вынесены іранскім судом. У прыватнасці, на абарону жанчыны ўзнялася першая ледзі Францыі Карла Бруні.