У Іране за адну ноч пакаралі смерцю 29 чалавек

У турме Эвін у Тэгеране на світанку сёння павесілі 29 чалавек, асуджаных да кары смерці. Яны былі прызнаныя вінаватымі ў розных злачынствах -- згвалтаванні, наркагандлі і забойствах. Забойства, шлюбная здрада, гвалт, узброенае рабаўніцтва, выхад з ісламу або змена веры і гандаль наркотыкамі караюцца ў Іране смерцю паводле мусульманскага права (шарыяту).
Замужнія жанчыны і жанатыя мужчыны караюцца за здраду пабіццем камянямі, астатнія злачынствы -- павешаннем. Да нядаўняга часу экзекуцыі ў Іране былі публічныя. З дакладу Amnesty International вынікае, што летась там пакараныя смерцю як найменш 317 чалавек. Сёлета выкананыя выракі прынамсі 155 людзям.

ONET