У Італіі арыштавалі беларуску, абвінавачаную ў выкраданні дачкі
41-гадовую Вольга Круталёву арыштавала паліцыя ў італьянскім горадзе Монца.
Як паведамляе БелаПАН, беларускую грамадзянку вінавацяць у выкраданні ўласнай дачкі, васьмігадовай Рэбекі. Нібыта, 29 сакавіка 2012 года жанчына скрала яе з сацыяльнай структуры для часовага ўтрымання непаўналетніх. Пасля разводу Вольгі Круталёвай з грамадзянінам Італіі Ларэнца Дондзі да вынясення канчатковага вердыкта дзіця часова перадалі пад апеку сацыяльных службаў.
Пасля выкрадання дачкі Рэбекі маці, як мяркуецца, незаконна вывезла яе з Італіі ў Беларусь. Невядома, дзе дзяўчынка знаходзіцца цяпер. Яе бацька неаднаразова звяртаўся праз тэлеэфір праграмы "Хто іх бачыў" (аналог расійскай "Чакай мяне") з заклікам дапамагчы яму адшукаць дачку, аднак безвынікова.
Рэбека і яе маці былі абвешчаныя ў міжнародны вышук. Пасля вяртання жанчыны ў Італію яе арыштавалі. Калі будзе даказаны ўдзел жанчыны ў выкраданні і вывазе за мяжу непаўналетняй, яна рызыкуе надоўга апынуцца ў турме.
У прэс-службе МЗС Беларусі кажуць, што беларусцы акажуць консульскую дапамогу.
Фота — gazeta.a42.ru