У Італіі выйграны рэкордны джэкпот памерам амаль 148 млн еўра

Рэкордны джэкпот памерам амаль 148 млн еўра выйграны ў Італіі ў нацыянальнай латарэі. Выйгрышны білет, у якім угаданыя шэсць цыфраў ад 1 да 90, быў прададзены ў бары ў гарадку Баньёне на поўначы цэнтральнай вобласці Таскана. Як адзначае ИТАР-ТАСС, імя пераможцы не разгалошваеца ў мэтах яго бяспекі.

На працягу некалькіх тыдняў, калі джэкпот павялічваўся, у Італіі быў сапраўдны ажыятаж, гэтая ліхаманка ахапіла нават турыстаў. Некаторыя замежнікі адмыслова прыляталі ў Італію, каб купіць латарэйны білет.