У Італіі за міні-спадніцу накладаюць штраф да 500 еўра

У невялікім курортным гарадку Італіі Кастэламарэ ды Стабія міні-спадніцы трапілі пад забарону. Паводле новага распараджэння мясцовага мэра, любая жанчына, якая з'явілася на вуліцах горада ў міні або кароткай сукенцы, будзе аштрафавана. Сума пакарання вар'іруецца ад 20 да 500 еўра.

Большасць мясцовых жыхарак успрынялі гэтае новаўвядзенне скептычна, і яшчэ больш яно не спадабалася мужчынскай палове, паведамляе Белтэлерадыёкампанія.