У Івацэвіцкім раёне застрэлілі чарговага радыёактыўнага дзіка

У сем разоў перавышаная норма ўтрымання радыёактыўных рэчываў у мясе дзіка, якога застрэлілі паляўнічыя ў раёне ўрочышча Воўчыя Норы ў Івацэвіцкім раёне. Сёлета гэта ўжо не першы падобны выпадак - у лютым санітары забракавалі дваіх дзікоў, забітых каля вёскі Галенчыцы.
Як адзначае газета "Рэспубліка", сустракаюцца радыёактыўныя паляўнічыя трафеі і ў іншых раёнах Брэсцкай вобласці. У сувязі з гэтым санітарная служба засцерагае ўсіх аматараў палявання на дзікоў ад ужыцця іх мяса.