У Іванаўскім раёне міліцыя шукае зніклы статак кароў
Іванаўская міліцыя шукае статак кароў фермерскай гаспадаркі “Моладава-Агра”, які знік у пачатку жніўня. Каля 90 рагуляў знаходзіліся на вольным выпасе каля лесу пад вёскай Моладава. Ахоўваліся яны толькі “электарпастухом”, таму невядома калі дакладна прапала быдла. Міліцыянты высветлілі што, 8 жніўня ўначы каровы праходзілі праз вёску Табулкі, Пінскага раёна. Потым сляды ўцякачак губляюцца. Фермеры абяцаюць прыстоўную ўзнагароду за інфармацыю аб здарэнні і прапаўшых каровах.