У івянецкім Польскім доме рыхтуюцца да штурму АМАПу
Дзясятак актывістаў грамадскай арганізацыі “Саюз палякаў у Беларусі”, якую ачольвае Анжаліка Борыс, забарыкадаваліся ў Польскім доме ў Івянцы. Сябры непрызнаванага ўладамі СПБ не выключаюць магчымасці штурму будынка сіламі АМАПу. Як патлумачыла Еўрарадыё старшыня мясцовага аддзелу арганізацыі Тэрэса Собаль, 21 студзеня ў івянецкім Польскім доме павінен адбыцца сход па выбары новага кіраўніцтва аддзелу. Сёння кіраўніца мясцовага “неафіцыйнага” Саюзу палякаў атрымала паведамленне пра сваё выключэнне з шэрагаў арганізацыі. На думку Собаль, галоўная мэта заўтрашняга сходу — забраць будынак у карыстанне праўладнай часткі арганізацыі на чале са Станіславам Сямашкам.
Тэрэса Собаль: “Увесь год ідзе размова пра Польскі дом, найважнейшая справа — забраць гэты дом. Сёння атрымала факс, у якім пагражаюць, што калі не будзе сходу заўтра, то я буду несці адказнасць за парушэнне статуту. А ніжэй — радкі пра тое, што я ўжо выключаная нават з шэрагаў Саюзу палякаў. Калі ў ХХІ стагоддзі з АМАПам захопліваць дамы магчыма, то тады, пэўна, і мы пойдзем на скрайнія меры. Мы таксама станем”.
Зараз у івянецкім Польскім доме знаходзіцца дзясятак актывістаў непрызнаванага ўладамі СПБ. Сярод іх і гродзенскія актывісты арганізацыі. Адзін з іх, журналіст Андрэй Пачобут, тлумачыць, што мэта візіту — падтрымаць сваіх івянецкіх калегаў.
Андрэй Пачобут: “Каля 400 чалавек было ўвогуле дапытана на г.зв. справе Польскага дому. Мэта гэтага ўсяго – запалохаць людзей. Наколькі далёка пойдуць беларускія ўлады сёння, мне цяжка сказаць”.
Нагадаем, што ўлетку 2005 году будынак “Саюзу палякаў” у Гродне быў узяты штурмам супрацоўнікамі АМАПу. Гэткім чынам, кантроль над галоўным офісам арганізацыі перайшоў ад кіраўніцы “неафіцыйнага” СПБ Анжалікі Борыс да праўладнага Тадэвуша Кручкоўскага. Дарэчы, сёння ў Івянцы налічваецца больш за 300 сяброў непрызнаванага СПБ, у афіцыйным — толькі 4.