У кадэцкай школе Магілёва двух вучняў асудзілі за дзедаўшчыну
Двух гадаванцаў магілёўскай кадэцкай школы асудзіў Ленінскі суд Магілёва. Іх звінавацілі ў нанясенні цяжкіх цялесных пашкоджанняў аднагрупніку, паведамляе Радыё "Свабода". Пацярпелага збілі за тое, што ён нібыта не падпарадкоўваўся загадам і дрэнна шыхтаваўся. Паведамляецца, што медыкі ледзь выратавалі хлопца. У яго выяўлены разрыў селязёнкі і закрытыя траўмы жывата.
Калі пабіты знаходзіўся на лекаванні пасля аперацыі, ён быў настолькі запалоханы, што тлумачыў, быццам пашкоджанне атрымаў, зваліўшыся з турніка. Адзін са зламыснікаў асуджаны на тры гады пазбаўлення волі, а другі — на два гады.
Магілёўская абласная кадэцкая школа сфармаваная з дзяцей-сіротаў і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. У створанай у 2002 годзе ўстанове навучаюцца каля 150 хлопцаў.