У Каіры пачалася стральба па дэманстрантах: ёсць забітыя

Ў Егіпце працягваецца супрацьстаянне паміж супернікамі і прыхільнікамі прэзідэнта краіны Хосні Мубарака. Мітынгуючыя ўсю ноч правялі на плошчы Тахрыр у цэнтры Каіра, а раніцай сілы, якія падтрымліваюць ўрад, ўжылі агнястрэльную зброю супраць сваіх апанентаў. У выніку, па дадзеных тэлеканала Al-Arabiya, пяць чалавек загінулі, 15 атрымалі раненні.  Па словах пратэстуючых, група прыхільнікаў прэзідэнта Мубарака ўварвалася на плошчу і адкрыла агонь з аўтаматаў па людзях, якія здзяйснялі ранішнюю малітву, паведамляюць інфармацыйныя агенствы.