У Каліфорніі ўручаныя першыя кінапрэміі тэлеканала MTV

У Амфітэатры Гібсана ва Юніверсал-Сіці ў Каліфорніі ўручаныя першыя кінапрэміі тэлеканала MTV. За лепшае выкананне галоўнай жаночай ролі Залатую паветраную кукурузу музычнага тэлеканала атрымала Элен Пэйдж за працу ў падлеткавай драме “Джуна”.

Лепшай сцэнай бою была прызнаная бойка Шона Фэрыса і Кэма Джыгандэта з фільма “Ніколі не адступай”.

Ганаровая прэмія Пакаленне ўручаная акцёру Адаму Сандлеру.

Штогадовая цырымонія ўручэння кінапрэмій музычнага тэлеканала MTV праходзіць у Юніверсал-Сіці пад Лос-Анжэлесам. Святочнае мерапрыемства адбылося, нягледзячы на тое, што толькі некалькі дзён таму быў поўнасцю патушаны магутны пажар, які знішчыў некалькі кварталаў здымачных дэкарацый, гукавы павільён і склад кінафільмаў на кінастудыі Universal Pictures.

Вядзе цырымонію MTV вядомы камедыйны акцёр Майк Майерс.

MTV прысуджае цэлы шэраг узнагарод у даволі нестандартных катэгорыях, як, напрыклад, "лепшы пацалунак", "лепшы ліхадзей" і "лепшае віртуальнае выкананне ролі", якой узнагароджваюцца персанажы, створаныя з дапамогай камп’ютарных тэхналогій.

Пераможцаў вызначаюць гледачы шляхам галасавання ў інтэрнэце. Трыюмфанты атрымоўваюць статуэтку - Залатая шкляначка паветранай кукурузы.

Сёлета па колькасці намінацый лідзіруе стужка “Суперперцы”. Яна прэтэндуе адразу на пяць Залатых поп-корнаў. Адразу за ёй ідзе карціна “Джуна”, прысвечаная праблемам падлеткавай цяжарнасці. Гэты фільм, дарэчы, атрымаў Оскар за лепшы арыгінальны сцэнар.

Фота: www.newsru.com