У Калінінградскім заапарку на насарогу напісалі прызнанне ў каханні
У Калінінградскім заапарку невядомы злачынца напісаў фарбай на баку насарога па мянушцы Тэадор любоўнае пасланне на англійскай мове: "Olya, I love you!".
Паводле супрацоўнікаў заапарка, дадзены выпадак - гэта здзек над жывёлай. Акрамя таго невядомы не толькі здзейсніў “жахлівую дурасць”, але і неразважлівасць, паколькі насарог мог вельмі лёгка раздушыць або затаптаць чалавека. Цяпер кіраўніцтва заапарка прыдумляе, як бязбольна для насарога сцерці надпіс.
“Інтэрфакс”