У Калінінградзе кожны чацвёрты паспяховы бізнесмен — этнічны беларус

На эканамічны форум у Гомель запрошаныя паспяховыя бізнесмены-беларусы Калінінграда, ураджэнцы Гомельшчыны. Як адзначае сайт kaliningradfirst.ru, у Калінінградскай вобласці кожны чацвёрты такі бізнесмен — этнічны беларус.
Гомельскі эканамічны форум запланаваны на 21 траўня. Яго мэта — інфармаванне дзелавых колаў краін блізкага і далёкага замежжа пра эканамічны патэнцыял вобласці.