У Калінкавіцкім раёне на пажары загінула двухгадовая дзяўчынка

Двухгадовая дзяўчынка загінула на пажары ў вёсцы Заполле Калінкавіцкага раёна. На момант узгарання дзіця засталося дома без нагляду: яе 25-гадовая маці патлумачыла, што выйшла па ваду да калодзежа. Калі маладая жанчына вярнулася, то ўбачыла, што з вокнаў ідзе дым. Яна забегла ў дом і вынесла адтуль дзіця.

Дзяўчынка атрымала апёкі 1-3 ступені 40% цела. Яе даставілі ў лякарню, дзе яна сканала ў рэанімацыйным аддзяленні.

Пажар знішчыў дах дома, столь, пашкодзіў сцены і маёмасць. Прычыны ўзгарання высвятляюцца, паведамляе прэс-служба МНС.