У Калінкавіцкім раёне паляўнічы пераблытаў кабана з егарам

У Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці на паляванні смяротна паранілі егара мясцовага лясгасу. 
Высветлілася, што, палюючы ў лесе на кабана, адзін з паляўнічых стрэліў на гук. Але якраз там знаходзіўся 43-гадовы егар. Аператыўнікі выявілі ўсіх асобаў, якія былі на месцы злачынства, канфіскавалі ў іх чатыры стрэльбы, патранташы і гільзы.

Абставіны трагедыі яшчэ даследуе пракуратура, але ўжо вядома, што паляванне праводзілася на законных падставах.

БелаПАН