У Калодзішчах пад Мінскам смецце мянялі на шакалад
Смецце мянялі на шакалад у пасёлку Калодзішчы пад Мінскам. Гэтая незвычайная акцыя прайшла 22 верасня.
Яе арганізатары – грамадскае аб’яднанне “Экадом”, мясцовы сельсавет і сярэдняя школа – спрабавалі прыцягнуць увагу мясцовых жыхароў да праблемы забруджвання мясцовага лесу.
Актывісты не толькі збіралі смецце, але і інфармавалі людзей пра яго цэнтралізаваны вываз ды прапаноўвалі падпісаць адпаведную дамову.
Таксама ўсе жадаючыя ў гэты дзень маглі памяняць смецце на шакаладкі. А найбольш актыўныя ўдзельнікі акцыі з ліку мясцовых жыхароў атрымалі яшчэ і мягкія цацкі.
Паведамляецца, што самымі актыўнымі ўдзельнікамі збору смецця ў Калодзішчах і мясцовым лесе былі школьнікі і жанчыны з маленькімі дзецьмі.
БелаПАН