У Камбоджы загінула амаль 340 чалавек у таўканіне ў часе свята
У выніку таўканіны ў часе святочнай імпрэзы ў сталіцы Камбоджы Пномпене загінулі згодна з апошнімі звесткамі, амаль 340 чалавек, паведамляюць інфармагенцтвы. Не выключана, што колькасць ахвяраў узрасце, бо дзесяткі чалавек знаходзяцца ў лякарнях з цяжкімі траўмамі. Таўканіна адбывалася на адным з мастоў Пномпеня ў часе закрыцця гэтак званага “воднага фестывалю”. Як паведамляюць сведкі, пасля завяршэння масавага святочнага канцэрту натоўп скіраваўся да цэнтру гораду праз мост, прапускная здольнасць якога не была разлічаная на такую колькасць людзей.