У камп’ютарнай банкаўскай сістэме Беларусі адбыўся чарговы збой

Чарговы збой у камп’ютарнай банкаўскай сістэме Беларусі адбыўся ўчора. Сетка банкаматаў найбуйнейшых фінансавых установаў краіны перастала працаваць. Паводле афіцыйнай версіі, прычынай збою сістэмы сталі перабоі ў энергазабеспячэнні. Дарэчы, у сталіцы гэта ўжо другі выпадак адключэння банкаматаў. У студзені яны не працавалі, але спісвалі грошы з рахункаў кліентаў. Тады прычынай збою назвалі памылку ў праграме.

Паведамляецца, што банкаўскую сістэму абслугоўвання чакае маштабная мадэрнізацыя. Плануецца, што сетка банкаматаў стане больш дасканалай і хуткаснай, адзначае тэлеканал АНТ.