У Камянцы лекара-нарколага пакаралі за віртуальнае наведванне школаў
Лекара-нарколага Камянецкай раённай бальніцы пакаралі за элементарнае ашуканства. Падчас праверкі высветлілася, што ён наведваў гарадскія школы з асветніцкімі лекцыямі пра згубнасць шкодных звычак толькі на паперы. За гэта лекара пакаралі вымовай і пазбаўленнем прэміі.
Супрацоўнікі Брэсцкай абласной пракуратуры выявілі падобныя выпадкі і ў іншых раёнах вобласці, дзе нарколагі таксама нядобрасумленна аднесліся да сваіх абавязкаў, паведамляе газета "Рэспубліка".
Супрацоўнікі Брэсцкай абласной пракуратуры выявілі падобныя выпадкі і ў іншых раёнах вобласці, дзе нарколагі таксама нядобрасумленна аднесліся да сваіх абавязкаў, паведамляе газета "Рэспубліка".