У Камянецкім раёне адбылася аварыя ў газасховішчы “Белтрансгазу”

Аварыя здарылася на Прыбугскім газасховішчы ў Камянецкім раёне Брэсцай вобласці. Падчас рамонтных работ была пашкоджаная запорная арматура. З-за гэтага адбылася ўцечка вады, якая стрымлівае газ у падземным сховішчы. Вада знаходзілася пад ціскам, таму на месцы здарэння ўтварыўся магутны фантан. Некалькі гадзінаў спатрэбіліся спецыялістам “Белтрансгазу”, каб дабрацца да месца аварыі – яны ехалі з Рэчыцы (а гэта ў 300-х кіламетрах ад Камянца!).

Вечарам 28 верасня наступствы аварыі ўжо былі ліквідаваныя. Зараз эксперты абследуюць усё газасховішча, бо нават дробныя непаладкі могуць прывесці да непрадказальных наступстваў.

У “Белтрансгазе” здарэнне каментаваць адмовіліся.

ОНТ