У Камянецкім раёне пенсіянеры паверылі, што беларускія грошы… адмяняюцца
Двух жанчын-махлярак абвесціла ў вышук міліцыя ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці. Яны абрабавалі пенсіянераў у вёсцы Смольнікі. Жанчыны наведалі старых
пад выглядам сацыяльных працаўнікоў і пераканалі абмяняць беларускія
рублі на расійскія.
Махляркі паведамілі пенсіянерам, што беларускія грошы неўзабаве адменяць з-за “аб’яднання Беларусі і Расіі”.
У выніку яны атрымалі 1 мільён 200 тысяч рублёў, нібыта, для абмену ў бліжэйшым банку і зніклі, паведамляе газета “Рэспубліка”.