У Камянецкім раёне ў канцы лета зацвілі вішні

Вішні нечакана зацвілі ў горадзе Высокае Камянецкага раёна. Найбольш дасведчаныя садаводы тлумачаць гэтую незвычайную з'яву тым, што летам доўгі час трымалася экстрэмальна спякотнае надвор'е. На Брэстчыне яно часта змянялася залевамі. Наяўнасць цяпла і вільгаці верагодна паўплывала на паводзіны дрэваў. Праўда, на новы ўраджай вішні іх гаспадары не спадзяюцца, бо ўжо на парозе восень, адзначае газета "Белорусская нива".