У Кангрэсе ЗША абмяркуюць абмежаванне інтэрнэту ў Беларусі (фота+відэа)
Амерыканскі кангрэсмен Макейн паабяцаў наведаць Беларусь напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, канадскія палітыкі вырашылі ўзяць сітуацыю ў нашай краіне пад кантроль, а заакіянскія эканамісты паабяцалі шматмільярдныя інвестыцыі ў выпадку рэформы беларускай эканомікі. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Мінску распавялі Яраслаў Раманчук, кіраўнік АГП Анатоль Лябедзька і лідэр кампаніі “Гавары праўду!” Уладзімір Някляеў, якія вярнуліся з паездкі па ЗША і Канадзе. Узровень сустрэч, кажа Анатоль Лябедзька, быў на дзіва высокі: ад прэм’ер-міністра Канады і кіраўнікоў вядучых парламенцкіх камісій да знакавых фігур у Кангрэсе ЗША.
Анатоль Лябедзька: “Парламент Канады бярэ пад пастаянны кантроль сітуацыю ў Беларусі, будзе праводзіць пастаянны маніторынг. Мы чакаем, што на прэзідэнцкую кампанію можа прыехаць шмат наглядальнікаў з Канады — як парламентарыяў, так і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці”.
Палітыкі запрасілі ў Беларусь амерыканскага кангрэсмена Джона Макейна, які настойвае на тым, каб ЗША ў адносінах з уладамі Беларусі прытрымліваліся прынцыпу “Крэдыты ў абмен на свабодныя выбары”. І той паабяцаў наведаць нашую краіну напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў.
Пасля расповеду аб сітуацыі са СМІ ў Беларусі і пра прэзідэнцкі указ “Аб рэгуляванні інтэрнэту”, кангрэсмен Крыстафер Сміт паабяцаў уважліва сачыць за гэтым пытаннем.
Анатоль Лябедзька: “Цяпер рыхтуецца глабальны законапраект аб інтэрнэце ў ЗША. Яго распрацоўшчык — кангрэсмен Крыстафер Сміт. Яго офіс будзе працаваць 24 гадзіны на суткі і збіраць інфармацыю па ўсім свеце, у тым ліку і па Беларусі, — што робіцца ў дачыненні да інтэрнэту. Усе факты будуць фіксавацца, усё будзе жорстка кантралявацца. І гэта можа быць звязана з рознымі ўздзеяннямі палітычнага кшталту, дыпламатычнага і эканамічнага”.
Да таго ж, паводле словаў Лябедзькі, Сміт паабяцаў правесці слуханні ў Кангрэсе па пытанні абмежавання інтэрнэту і свабоды СМІ ў Беларусі. А Яраслаў Раманчук дадаў, што амерыканцы звярнуліся да іх з просьбай — даведацца, хто пастаўляе ў нашую краіну абсталяванне для абмежавання доступу ў інтэрнэт.
Яраслаў Раманчук: “Яны вельмі папрасілі нас падрыхтаваць інфармацыю, каб зразумець, якое ў нас абсталяванне, хто яго паставіў. Бо ўзровень яго можа быць вельмі высокі. І мы прапрацоўваем пытанне, каб нехта з беларускіх правайдэраў, калі будуць слуханні выключна па інтэрнэце, узяў удзел у слуханнях у Кангрэсе наконт гэтага пытання па абмежаванні інтэрнэту. З гэтым Беларусь трапіла ў тэму гарачую, якая з’яўляецца часткай глабальнай праблематыкі”.
Тое, што пытанне свабоды СМІ было адным з асноўных падчас фактычна ўсіх сустрэч, пацвердзіў і Ўладзімір Някляеў.
Уладзімір Някляеў: “Ці гэта было ў Канадзе, ці то ў Амерыцы, на пытанне “Што вам у першую чаргу трэба?” мы адказвалі: “Падтрымка сродкаў масавай інфармацыі. Нам патрэбная інфармацыя”. Усё астатняе мы здолеем зрабіць самі: у нас ёсць людзі, ёсць воля і сіла. А вось у чым мы абмежаваныя — каб эфектыўна данесці да людзей, што можа быць у Беларусі, калі людзі пойдуць на выбары галасаваць за змены, а не наадварот”.
Верагодны тэрмін слуханняў у Кангрэсе ЗША па пытаннях абмежавання інтэрнэту і свабоды СМІ ў Беларусі — верасень гэтага года, напярэдадні выбараў.
Прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду Яраслаў Раманчук закрануў падчас паездкі і эканамічныя пытанні. І, кажа, вынік ёсць. Найперш, канадцы паабяцалі нашай краіне шматмільярдныя інвестыцыі.
Яраслаў Раманчук: “Калі рэформы эканомікі беларускія рэфарматары зробяць, то канадскі бізнес не будзе стаяць убаку — будзе мільярды долараў у нашую эканоміку ўкладаць. Гаворка ідзе пра паліўна-энергетычны комплекс, пра інфраструктурныя аб’екты, пра транспартную інфраструктуру. Гаворка ідзе пра мільярды долараў”.
І паведаміў, што напрыканцы верасня дамоўлена правесці ў Беларусі буйны інвестыцыйны форум з удзелам канадскіх эканамістаў-рэфарматараў і іх калег з развітых краін Азіі.
А яшчэ Раманчук прадказаў адстаўку беларускага амбасадара ў Канадзе.
Яраслаў Раманчук: “Гэта адзін з найбольшых правалаў беларускай дыпламатыі — Канада. Для беларускіх уладаў быў шок, што такая нашая паездка і такія сустрэчы адбудуцца. І нешта будзе: альбо адстаўка пасла нашага ў Канадзе, альбо нешта іншае”.
Але, кажа, перахапіць ініцыятыву ў апазіцыі на канадскім напрамку ўлады не змогуць. Бо заакіянскія сябры пойдуць на нейкія зносіны з уладамі Беларусі толькі на ўмовах дэмакратызацыі грамадства, лібералізацыі і рэформы эканомікі, забеспячэння правоў грамадзян і свабоды СМІ. А на гэта, лічаць палітыкі, ужо не пойдзе беларускі бок.
Фота і відэа Змітра Лукашука