У Кангрэсе ЗША будуць гаварыць пра парламенцкія выбары ў Беларусі
Слуханні, прысвечаныя парламенцкім выбарам у Беларусі, прызначаным на 28 верасня, пройдуць сёння ў Кангрэсе ЗША. Іх ладзіць Хельсінкская камісія. Падчас слуханняў будзе абмяркоўвацца сітуацыя з дэмакратыяй і правамі чалавека, а таксама выкананне беларускімі ўладамі сваіх абавязацельстваў перад АБСЕ.
Як адзначае прэс-служба Кангрэсу ЗША, вызваленне ў жніўні сёлета трох беларускіх палітвязняў і адсутнасць "энтузіязма ў падтрымцы расійскай агрэсіі ў Грузіі" дае надзею на паляпшэнне адносінаў Беларусі з ЗША і ЕС, "але нягледзячы на гэта прагрэса ў сферы дэмакратыі і правоў чалавека напярэдадні выбараў не назіраецца".
БелаПАН