У кантрабандыста канфіскавалі напаўкаштоўныя камяні на 5,1 мільярда рублёў

Супрацоўнікі міліцыі і мытні прадухілілі незаконны ўвоз на тэрыторыю Беларусі партыі напаўкаштоўных камянёў. Як паведамляе БелаПАН, пад канец траўня на пункце дарожнага вагавага збору "Рэдзькі" на беларуска-расійскай мяжы быў затрыманы грузавік "МАН" пад кіраваннем грамадзяніна Расіі. Пад выглядам біжутэрыі ён перавозіў напаўкаштоўныя камяні.

Пастановай суда Кастрычніцкага раёна Віцебску кантрабандны груз коштам 5,1 млрд рублёў канфіскаваны на карысць дзяржавы.