У Капуцкага канфіскаваныя два сістэмнікі і фотаапарат

Ператрус у кватэры і офісе праваабаронцы з Маладзечна Алеся Капуцкага, санкцыянаваны намеснікам пракурора г. Мінска, праводзілі два супрацоўнікі крымінальнага вышуку. Як вынікала з пастановы на правядзенне следчых мерапрыемстваў, у гэтым памяшканнях могуць знаходзіцца прадметы і дакументы, якія маюць значэнне для крымінальнай справы. У выніку ператрусу  канфіскаваныя два сістэмныя блокі, фотаздымач і 5 друкаваных асобнікаў незалежных выданняў, сярод якіх часопіс Асамблеі НДА, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".