У Карэлічах міліцыянты прыйшлі па адбіткі пальцаў да нябожчыкаў

У Карэлічах супрацоўнікі праваахоўных органаў ізноў актывізавалі працу па дактыласкапіі мясцовых мужчынаў. Правяраюць у тым ліку і тых, хто падоўгу выязджае на працу за мяжу, паведамляе nn.by. Не абышлося і без кур’ёзаў. 28 ліпеня а палове на адзінаццатую ночы міліцыянты прыйшлі ў адзін з дамоў. У двух сем’ях яны пацікавіліся сынамі гаспадароў. Ахоўнікі парадку заявілі, што хлопцаў падазраюць у здзяйсненні выбуху ў Мінску 3 ліпеня 2008 года. Праўда, як выявілася, абодвух ужо некалькі гадоў няма ў жывых.