У кастрычніку павысіцца тарыфная стаўка 1-га разраду

У кастрычніку ў Беларусі плануецца падвысіць тарыфную стаўку 1-га разраду да 94 тыс.руб. Такую заяву міністра эканомікі Мікалая Зайчанкі перадае "Інтэрфакс". На канец 2008 года сярэдні заробак, па словах міністра, павінен скласці 960 тыс.руб., або ў эквіваленце 460долараў. Адпаведна, рост зарплаты павінен быць не меней за 9,5%.

Міністр таксама падкрэсліў, што гэтае рашэнне павінна стаць першым крокам на шляху да дасягнення ўзроўню заробку ў 700 долараў да 2010 года.