У катастрофе самалёта кіраўніка Total абвінавацілі дыспетчара

Крымінальная справа аб авіякатастрофе самалёта Falcon ў маскоўскім аэрапарце "Внуково", у якой загінуў прэзідэнт канцэрна Total Крыстаф дэ Маржэры, была узбуджаная адразу пасля здарэння. Праз некалькі дзён затрымалі кіроўцу снегаўборачнай машыны, з якой сутыкнуўся на паласе лайнер, а таксама некалькіх чалавек, якія кіравалі ў той вечар палётамі.

Згодна з дадзенымі чорных скрыняў, самалёт сутыкнуўся з машынай калі ўжо адарваўся ад паласы. Лайнеру не хапіла ўсяго некалькіх сантыметраў вышыні, каб пазбегнуць катастрофы.